У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім" тг-канал Лявона Вольскага
Лявон Вольскі на канцэрце
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім" тг-канал музыкі Лявона Вольскага. Адпаведнае рашэнне 28 лістапада было прынятае судом Лідскага раёна.
На сайце Міністэрства інфармацыі РБ актыўна папаўняюць "Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". Сёлета прызналі "экстрэмісцкімі" кліп і тэкст песні “Экстрэміст” гурта “Дай Дарогу!”, а яшчэ раней яго кліп "Баю-бай". Гурт Tor Band у РБ быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем", яго сацсеткі, песні, кліпы рэжым Аляксандра Лукашэнкі лічыць таксама "экстрэмісцкімі". Музыкаў-палітвязняў адправілі ў калонію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.