Instagram-акаўнт Лявона Вольскага прызналі "экстрэмісцкім матэрыялам"

Лявон Вольскі

Лявон Вольскі / Еўрарадыё

Суд Ленінскага раёна Брэста 19 снежня прызнаў "экстрэмісцкім матэрыялам" Instagram-акаўнт Лявона Вольскага, пішуць праваабаронцы. Раней такі ж статус атрымаў тг-канал спевака.

Таксама ў спіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў увайшлі наступныя інтэрнэт-рэсурсы:

— Telegram-каналы і чаты "Альгердава Хата", "Mikola Dziadok", "Парламентский Канал", "Creative Association of Anti-fascists", "Biełaruś Irredenta", "Полк Калиновського", "Беседка блоговизоров (ЧАТ)", "Беларускія медыкі ў Польшчы";

— Instagram старонкі belarus2belarus, ganc_chas.bу, "Першы Рэгiён», supermovaby;

— старонкі ў сацсетцы "Вконтакте" "ОГП | Сторонники Объединенной гражданской партии", "ГАНЦЕВИЧИ ONLINE";

— Facebook-старонкі "Пагоня Гродна", "Путь бульбаша", "Ганцевичский час";

— старонка ў Х "Novy Cas/Новы час";

— старонкі ў "Аднакласніках" "Николай Масловский", "ПЕРШЫ ПIНСКI";

— TikTok-старонкі "Святы Байструк КОЛА-КОЛЯ", "Свабоду палiтвязням".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі