Пра еўрапейскі тур, выбар, выбары і чаму “Беларусь не Лукашэнка” — эфір

Лявон Вольскі 

Лявон Вольскі 

Не спыняючы свайго восеньскага еўрапейскага туру, музыкі гурта Volski запісалі новую песню і знялі на яе кліп. Назва новага твора аўтарства Лявона Вольскага гаворыць сама за сябе: “Беларусь — не Лукашэнка!” І гэта нібыта такі эмацыйны адказ усім тым, у каго Беларусь чамусьці асацыюецца выключна з гэтай асобай. Гэтая песня — як маніфест усіх тых сапраўдных беларусаў, якія не хочуць, каб паміж імі і лукашыстамі ставілі знак роўнасці.

Што стала трыгерам і прымусіла Вольскага напісаць такую песню-маніфест і ці есць у беларускага грамадства сёння запатрабаванасць на такія песні-лозунгі? Як праходзіць сёлетні еўрапейскі тур гурта і якіх песень чакае ад Вольскага публіка? Ці адчуваецца стомленасць беларусаў ад няспраўджаных надзей на хуткую перамогу, чаго нам не хапае, каб “зламаць сцэнар” рэжыму, і чаго чакаць ад чарговых гульняў у “выбары”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае франтмен гурта Volski Лявон Вольскі ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі