Navi прэзентавалі акустычны альбом "Сонцам сагрэтыя" (слухаць)

Мінскі гурт Navi прэзентаваў акустычны беларускамоўны альбом "Сонцам сагрэтыя". Рэліз складаецца з сямі песень, сярод якіх кавер вядомай песні "Стэфка" гурта "Крама".

Па словах удзельніка дуэта Арцёма Лук’яненка, якія перадае Ultra-music, галоўнай ідэяй альбома было зрабіць яго як мага больш жывым.

"Падчас запісу мы зразумелі: тое, што мы ствараем цяпер, крыху адрозніваецца ад таго, што было на пачатку нашай творчасці. На наш погляд, песні з гэтага альбома — новая прыступка у гармоніях, мелодыях і тэкстах", — распавядае музыка.

Жывая прэзентацыя альбома "Сонцам сагрэтыя" адбудзецца 20 снежня ў мінскім клубе "ДК".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі