Botanic project выпусцілі прыгожы трэк "Ратуй"

Botanic project выпусцілі прыгожы трэк "Ратуй"

Botanic project выпусцілі прыгожы трэк — "Ратуй". Яго напісаў адзін з вакалістаў каманды, Клім Малажавы, асуджаны на 9 гадоў зняволення па 328 артыкуле. За "добрыя паводзіны" Клім пераведзены са шклоўскай турмы на "хімію" у Бабруйск і цягам года мусіць выйсці на свабоду.

"Гэтую песню напісаў Клім яшчэ ў красавіку, я зрабіў аранжыроўку, — кажа ў размове з Еўрарадыё адзін з вакалістаў гурта Андрэй Багамолаў. — Свае хлопцы з Маладзечна дапамаглі з запісам відэа — запісалі ў сутарэнні бацькоўскага паціпавярховіка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі