Прэзентацыя на Еўрарадыё: альбом “Сторона Б” гурта Botanic Project (слухаць)
Botanic Project прэзентуе на Еўрарадыё новы альбом, які атрымаў назву “Сторона Б”. Дыск планаваўся як сайд-праект вакалістаў гурта Андрэя “Кешы” Багамолава і Кліма Маладжавага без удзелу іншых музыкаў “батанікаў”. Але летась Кліма асудзілі на 9 гадоў за распаўсюджванне наркотыкаў і над альбомам давялося працаваць, выцягваючы вакальныя партыі Маладжавага з рэпетыцыйных дэма-запісаў. А сам дыск было вырашана прэзентаваць у якасці шостага студыйніка Botanic Project.
Некаторыя цытаты Андрэя Багамолава з размовы напярэдадні прэзентацыі:
Мы хацелі ў асобны праект вынесці той матэрыял, які не падыходзіў па канцэпцыі да творчасці “Батанікаў”.
Песні з альбома “Сторона Б” бліжэйшыя восем гадоў на канцэртах выконвацца не будуць, бо усе куплеты на ім спявае Клім.
Фактычна, працавалі над альбомам тры чалавекі — я, Клім і наш гукарэжысёр Рома Андрыянаў. Сэмплаў на дыску няма, кожны інструмент мы гралі самі з дапамогай чорна-белых клавіш.
Botanic Project у поўным складзе працягвае існаваць, бо перапачаткова гэты дыск не планаваўся як альбом гурта.
За тыдзень-два да арышту Кліма мы запісалі дэма-версіі матэрыялу, таму на альбом давялося браць вакальныя партыі Кліма з іх.
Альбом атрымаўся сумным. Амаль усе тэксты напісаныя Клімам на тэмы, якія мы звычайна не кранаем: пра каханне, сяброўства, лёс…
Клім піша у турме шмат вершаў, ужо, можа, 60 я атрымаў. Ёсць і некалькі песень, якія наўрад ці мы будзем выконваць, бо яны з мацюкамі і зусім нефарматныя.
Раз на тыдзень Клім выступае ў турме, нават пабіў рэкорд калоніі, сабраўшы на свой сольнік 200 наведвальнікаў.
Апошні трэк з дзевяці альбомных — “Светит солнце”. Гэта мая песня, якая прыдумалася ўжо пасля арышту Кліма. Днямі выйдзе кліп на яе. Яна крыху выбіваецца па канцэпцыі з альбома.