Брамнік магілёўскага ФК "Дняпро" запіў і не прыйшоў на матч

Уладзімір Жураў / football.by
Уладзімір Жураў / football.by

Магілёўская каманда "Дняпро" прайграла ў першай лізе футбольнаму клубу "Макслайн" з Віцебска з лікам 2:5. Магілёўцам давялося гуляць без асноўнага брамніка каманды Уладзіміра Журава, піша @tribuna_by.

"Жураў, груба кажучы, забухаў", — расказаў трэнер "Дняпра" Сяргей Кузьмініч. Паводле яго слоў, Жураў перастаў з'яўляцца на трэніроўках, не прыйшоў і да аўтобуса, каб ехаць на матч. Гульня была на выездзе. "Яго з намі ўжо і не будзе: ён адлічаны з каманды", — кажа Кузьмініч. У выніку на матч узялі двух 20-гадовых брамнікаў. Пазбегнуць паразы не ўдалося.

Тым часам прадстаўнікі трэнерскага штаба знайшлі Журава ў гарадской кавярні летняга тыпу. "Ён проста спаў п'яны за сталом", — падзяліўся падрабязнасцямі трэнер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі