Брамнік пасля першага тайма з’ехаў са стадыёна на таксоўцы і не вярнуўся
Брамнік пасля прапушчаных галоў у перапынку з’ехаў са стадыёна на таксоўцы. Здарэнне адбылося ў бразільскім чэмпіянаце. Як піша Globo Esporte, Фабіё Гасалвес з клуба “Фігейрэнсе” ў першым тайме прапусціў два галы. Адзін з іх аказаўся кур’ёзным — гулец “Боа” забіў ударам з цэнтра поля.
38-гадовы Гасалвес у перапынку з’ехаў па асабістых справах, на другі тайм не застаўся. Пасля гэтага інцыдэнту з ім скасавалі кантракт. Лік у матчы, дарэчы, ужо не змяніўся, ён скончыўся перамогай “Боа” з лікам 2:0.