Бранскія мытнікі запускаюць "антысанкцыйныя" аўтамабілі на мяжы з Беларуссю

Бранскія мытнікі запускаюць "антысанкцыйныя" аўтамабілі на мяжы з Беларуссю

Тры спецыяльныя "антысанкцыйныя" аўтамабілі для кантролю мяжы з Беларуссю атрымалі супрацоўнікі Бранскай мытні Расіі, паведамляе сайт sm-news.ru.

Летась ФСБ Расіі ўсталявала памежную зону паміж нашымі краінамі. Гэта тлумачылася неабходнасцю кантраляваць дзеянні грамадзян трэціх краін, якія карыстаюцца адсутнасцю фактычнай мяжы для пранікнення на тэрыторыю РФ.

Новыя аўтамабілі будуць выкарыстоўвацца для памежнага кантролю ў месцах, далёкіх ад стацыянарных пунктаў. Яны маюць абсталяванне, на якое сцякаецца інфармацыя з камер відэаназірання, радыёстанцый ды іншых тэхнічных сродкаў.

Атрымаўшы інфармацыю пра магчымае парушэнне, памежнікі маюць магчымасць аператыўна дабрацца да месца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі