Браслаў затапіла магутная залева

Браслаў затапіла магутная залева

Магутная залева затапіла шэраг вуліц у Браславе, перадае БЕЛТА. Ліквідацыяй падтапленняў займаюцца камунальныя службы горада з выкарыстанне тэхнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, заявіў начальнік аддзела ЖКГ Браслаўскага райвыканкама Віктар Скрабоўскі.

Дрэнажная сістэма горада не справілася з залевай. На затапленне горада паўплывалі таксама перапады вышынь мясцовасці, блізкасць двух азёраў і гліністыя глебы. Вада падтапіла прыбіральні, адрыны, участкі гародаў на вуліцах, размешчаных у нізіннай мясцовасці і каля возера Навята.

На праезнай частцы ўзровень вады дасягаў бардзюраў. Найбольш пацярпелі ад стыхіі жыхары дамоў па вуліцах Гагарына, Юбілейнай, Ленінскай. 

Дарэчы, ў Шаркаўшчыне за дзевяць гадзін выпала траціна месячнай нормы ападкаў — 23 мм. 

Гэтыя дажджы ў Беларусь прынёс з паўднёвага захаду Еўропы цыклон "Томас". На 18 і 19 верасня сіноптыкі абвясцілі ў нашай краіне аранжавы ўзровень небяспекі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі