Брастаўчанін некалькі месяцаў вырошчваў марыхуану ў сваім гаражы
У Брэсце мясцовы жыхар арганізаваў ва ўласным гаражы наркапрытон.
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, 26-гадовы брастаўчанін сёлета з траўня па жнівень вырошчваў марыхуану ў сваім гаражы. Малады чалавек таксама прадастаўляў памяшканне і для ўжывання наркотыку.
Праваахоўнікі злавілі ўласніка гаража "на гарачым". Падчас затрымання ён меў гатовую да ўжывання марыхуану, а таксама насенне, грунт і іншае неабходнае абсталяванне для вырошчвання наркотыку.
Мужчыну арыштавалі і змясцілі ў СІЗА ў чаканні прысуду. Наркотык і абсталяванне былі канфіскаваныя.
Фота: Reuters