Брат беларускага алігарха Юрыя Чыжа трапіў у аўтааварыю
Анатоль Чыж не справіўся з кіраваннем байка "Харлей Дэвідсан" і вылецеў на ўзбочыну ў вёсцы Равяцічы Бярозаўскага раёна.
На Вялікдзень ён прыехаў на сваю радзіму ў вёскі Сабалі ў Бярозаўскім раёне.
Як піша "Комсомольская правда", на месцы здарэння мужчыну на руку наклалі шыну і перасадзілі на насілкі. На аўтамабілі "хуткай" адправілі ў лякарню. Цяпер 55-гадовы мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі. Паведамляецца, што ад смерці яго выратаваў шлем. У яго спалучаная палітраўма, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералом ключыцы і рэбраў злева, а таксама траўматычны шок другой ступені.
Дарэчы, па звестках ДАІ, у Анатоля Чыжа былі правы на ўсе катэгорыі, акрамя трамвая і тралейбуса. Вынікі аналізу крыві паказалі, што кіроўца быў цвярозы.
Брат Анатоля Юрый Чыж — уладальнік холдынгавай кампаніі "Трайпл".
Фота — kp.by