Брэсцкая мытня канфіскавала 6 "майнераў" для крыптавалюты (фота)

Брэсцкая мытня канфіскавала 6 "майнераў" для крыптавалюты (фота)

Брэсцкая мытня за адзін дзень канфіскавала 6 ASIC-майнераў для здабычы крыптавалюты. Прылады былі схаваныя ў тайніках двух фураў, якія спрабавалі ерасячы мяжу ў пункце пропуска "Казловічы".

Спачатку мытнікі з дапамогай стацыянарнага інспекцыйна-надгляднага комплексу "прасвяцілі" грузавік "Mercedes" з сантэхнікай, які рухаўся з Германіі на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза. Яны заўважылі нехарактэрныя ўкладанні ў тэхналагічнай нішы паўпрычэпа. Падчас дагляду транспартнага сродка ў паўпрычэпе былі знойдзеныя тры ASIC-майнера для здабычы крыптавалюты.

Праз гадзіну яшчэ тры аналагічныя прылады былі знойдзеныя ў грузавым аўтамабілі "DAF", што вяртаўся з Польшчы ў Беларусь без грузу.

Кожны чып каштуе прыкладна $2 тысячы. "Майнеры" не належаць да тавараў для асабістага карыстання, таму мытня канфіскавала іх да рашэння суда. У адносінах да вадзіцеляў-экспедытараў распачатыя два адміністрацыйныя працэсы па частцы 1 артыкула 14.5 КаАП — "Недэклараванне тавараў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі