Брэсцкія мінакі баяцца і дэвальвацыі, і журналіста

Карэспандэнт “Еўрарадыё” выйшаў на марозныя вуліцы Брэст і спытаўся ў мінакоў, ці адаб'ецца на іх дэвальвацыі рубля.

Мужчына сярэдняга веку: Канечне, адаб’ецца адмоўна. Ужо адбілася. А надалей будзе яшчэ горш. Гэта ва ўсім па краіне бачна.

Будаўнік з Украіны: Это буде гірш для нас. Гірш будэ в нашу сторону.

Двое мужчын: А як жа! Яшчэ як закране! Даражэй будзе і гэта, і гэта. І булкі, і цыгарэты. І зарплаты – яны ўжо меншыя, і на нашым прадпрыемстве.

Карэспандэнт “Еўрарадыё”: А дзе вы працуеце?

Першы мужчына штурхае другога: Маўчы, маўчы!

Карэспандэнт “Еўрарадыё”: У будаўнічым трэсце №8?

Другі мужчына: Восем, восем. Але больш я нічога не скажу.

Мужчына: Мяне дэвальвацыя абсалютна не закране.

Дзве жанчыны:  Канешне паўплывае адмоўна, але вы лепей пакажыце пасведчанне журналіста.….

Два маладзёны:  Адмоўна. Ужо стала горш. У перспектыве будзе напэўна яшчэ больш складана.

Яшчэ 6 рэспандэнтаў адказваць адмовіліся. Увогуле можна займець уражанне, што мікрафона людзі баяцца не менш, чым дэвальвацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі