Брэсцкія мытнікі затрымалі каля 330 кг гашышу
Наркотык быў спрэсаваны ў 521 брыкет.
9 снежня на пункце мытнага афармлення "Брэст-Усходні" мытнікі затрымалі буйную партыю гашышу. Яго везлі ў чыгуначным вагоне з Польшчы. Было выяўлена 330 кг наркотыку, спакаванага ў 521 брыкет.
Паводле дакументаў, у вагоне, дзе везлі гашыш, нібыта перавозілі толькі гранітны брук, адзначае БелаПАН. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за кантрабанду. Праводзяцца следчыя дзеянні.
Ілюстрацыйнае фота — politsib.ru