Брэсцкія памежнікі затрымлівалі кантрабандыста са стральбой
У Брэсцкім раёне памежнікі вымушаныя былі адкрыць агонь, каб затрымаць кантрабандыста. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Брэсцкай памежнай групы, уначы памежны атрад заўважыў аўтамабіль каля сігналізацыйнага комплексу і паспрабаваў спыніць яго для праверкі. Аднак кіроўца транспартнага сродку не толькі праігнараваў патрабаванне аб спыненні, але і накіраваў аўто на памежнікаў і ледзь не збіў іх. Памежнікі адкрылі агонь па машыне, аднак парушальнік паспеў знікнуць.
Падчас агляду месца здарэння з боку мяжы непадалёк ад агароджы на кантрольнай паласе знайшлі сляды парушальнікаў, а таксама тры поліэтыленавыя пакеты, у якіх было каля 1,5 тысячы пачак цыгарэт. Пра інцыдэнт паведамілі польскім памежнікам.
Парушальніка ў выніку знайшлі і затрымалі. Гэта быў жыхар адной з вёсак каля мяжы. У яго дома знайшлі 25 тысяч пачак цыгарэт такой самай маркі, як і ў памежнай паласе. На кантрабандыста завялі адміністратыўную справу.
Фота з архіву