“Брэсцкія зубры” сталі другімі на бейсбольным “Грунвальдскім кубку-2010”

Каманда “Брэсцкія зубры” заняла другое месца на міжнародным турніры па бейсболе “Грунвальдскі кубак-2010”, які праходзіў у польскім горадзе Малдыты 14-17 ліпеня, паведамляе БелаПАН. У турніры, прысвечаным 600-годдзю бітвы пры Грунвальдзе, бралі ўдзел пяць камандаў, якія рэпрэзентавалі Літву, Польшчу, Украіну, Расію і Беларусь. Узрост гульцоў — 15-16 год. Брэстскія хлопцы атрымалі перамогу ў трох гульнях з чатырох і саступілі толькі літоўцам (3:4), якія занялі другое месца.
 
“Грунвальдскі кубак” праходзіў упершыню. Мяркуецца, што ён будзе штогадовым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі