Брэстаўчанам, пацярпелым ад аварыі, зменшылі плату за ваду на 10%

Прычынай называецца неадпаведнасць якасці пітной вады санітарна-гігіенічным нормам, перадае "Віртуальны Брэст". Адпаведныя змены будуць унесеныя ў базу плацельшчыкаў за верасень. 

Між тым, аб прычынах аварыі ў водасістэме нічога не паведамляецца. Няма звестак і пра вынікі дзейнасці камісіі, якая працавала над ліквідацыяй наступстваў. 

Нагадаем, што аварыя ў водасістэме Брэста адбылася ўвечары 1 верасня. З кранаў пацякла вада з пахам фекаліяў. Сітуацыю выправілі толькі 3 верасня. Жыхарам паведамілі толькі, што адбылася аварыя на водазаборы. 

Брэстаўчанка: Сусед памыўся, а жонка пытаецца: "Чаго ты такі смярдзючы?"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі