БРСМ хоча зрабіць Палац Незалежнасці гісторыка-культурнай каштоўнасцю
Удзельнікі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з актывам БРСМ прапануюць прысвоіць Палацу Незалежнасці статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Кіраўнік краіны не выключыў такой магчымасці. "Пройдзем гэты шлях спакойна. Ёсць пэўныя працэдуры, і калі гэтая ідэя будзе падтрыманая да прэзідэнта, я пагаджуся", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.