Брыльянт "Блакітны месяц" прадалі за 48 млн долараў (фота)
На аўкцыёне Sotheby's у Жэневе прадалі за 48 мільёнаў долараў вельмі рэдкі брыльянт, які меў назву "Блакітны месяц" (яго вага 12,03 карата). Таргі працягваліся сем хвілін. Уладальнікам вельмі рэдкага брыльянта стаў калекцыянер з Ганконга. Ён адразу ж даў каменю новае імя — "Блакітны месяц Жазэфіны".
Брыльянт стаў самым дарагім каменем, які прадаваўся на аўкцыёнах (ранейшы рэкорд — 46 млн долараў). Ён адносіцца да катэгорыі цалкам бездакорных блакітных камянёў. Яго стварылі з алмаза, які знайшлі ў пачатку 2014 года ў шахце ў Паўднёвай Афрыцы.
Фота: Sotheby's