Брытанец з радыеактыўным грузам ехаў з Беларусі ў Літву
Брытанец ехаў з Беларусі ў Літву з радыеактыўным грузам
17 красавіка літоўскія памежнікі не прапусцілі ў краіну грамадзяніна Вялікабрытаніі, які ехаў з Беларусі. Як паведамляе служба аховы дзяржмяжы, у прычэпе яго легкавога аўтамабіля знайшлі радыеактыўны груз.
Мужчына ехаў праз пункт Мядзінінкай на аўтамабілі Volkswagen з прычэпам. Акурат у прычэпе і выявілі крыніцу іянізуючага выпраменьвання.
Паведамляецца, што брытанец вёз там розныя часткі прылад, сярод якіх маглі быць авіядэталі. Праверка паказала ізатопы радыя і ірыдыя. Магутнасць выпраменьвання на паверхні грузу склала 2250 мікразівертаў у гадзіну.
У выніку брытанцу давялося вярнуцца ў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.