Брытанскі прэм'ер і прэзідэнт Турцыі лічаць памылкай дзеянні Расіі ў Сірыі

Брытанскі прэм'ер і прэзідэнт Турцыі лічаць памылкай дзеянні Расіі ў Сірыі

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у нядзелю заявілі пра памылковасць ваенных дзеянняў Расіі ў Сірыі.

"Яны падтрымліваюць мясніка Асада (прэзідэнта Сірыі Башара Асада. — Еўрарадыё), што з'яўляецца жахлівай памылкай для іх і для ўсяго свету", — перадае BBC словы Кэмерана. На яго думку, дзеянні Расіі зробяць рэгіён больш нестабільным, што прывядзе да далейшай радыкалізацыі і да росту тэрарызму.

Раскрытыкаваў дзеянні Расіі ў Сірыі і прэзідэнт Турцыі. Як перадае "Інтэрфакс", Эрдаган заявіў журналістам: "Крокі, якія прымаюцца Расіяй, і бамбардзіроўкі ў Сірыі ў кожным разе непрымальныя для Турцыі. На жаль, Расія здзяйсняе сур'ёзную памылку". Ён мяркуе, што дзеянні Расіі прывядуць да яе ізаляцыі ў рэгіёне.

Фота Дэвіда Кэмерана: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі