Брытанскія СМІ: Футбаліст Дэвід Бэкхем трапіў у аварыю разам з сынам

У брытанскай паліцыі не сталі пацвярджаць інфармацыю пра тое, што менавіта Бэкхем трапіў у аварыю, але ўдакладнілі, што сутыкненне адбылося паміж шэрым аўтамабілем Audi RS6 і сярэбраным Mitsubishu Colt, паведамляе ВВС.

Вядома таксама, што мужчына-кіроўца атрымаў нязначныя траўмы.

Паводле выдання Daily Telegraph, у машыне знаходзіўся і 15-гадовы сын футбаліста Бруклін, якога Бэкхем забраў з трэніровачнай базы футбольнага клуба “Арсенал”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі