Брытанскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у Беларусі ў "Зімовым партызане"
2 сакавіка на палігоне ў Віцебскай вобласці пачалася сумесная трэніроўка беларускіх і брытанскіх вайскоўцаў пад назвай "Зімовы партызан". Прэс-служба Мінабароны Беларусі паведамляе ў Telegram, што адпрацоўваецца ўзаемадзеянне міратворцаў. З беларускага боку ўдзельнічае міратворчая рота 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, а з брытанскага — 28 марскіх пехацінцаў.
Падкрэсліваецца, што падобныя трэніроўкі актуальныя для Беларусі, паколькі плануецца пашырэнне ўдзелу нашай краіны ў міратворчай дзейнасці ААН. Падобныя мерапрыемствы рэгулярна праводзяцца з 2018 года, прычым і на беларускай тэрыторыі, і ў Вялікабрытаніі. Трэніроўка не з'яўляецца часткай нейкіх шматбаковых вучэнняў, дадае sb.by.
Міратворчая рота дыслакуецца ў Віцебску з 2012-га. Яна рэгулярна ўдзельнічае ў вучэннях АДКБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.