Будаўнік абакраў кватэру, якую наняўся рамантаваць

Будаўнік абакраў кватэру, якую наняўся рамантаваць

У Мінску будаўнік абакраў кватэру, якую наняўся рамантаваць. Як паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкама, заяву пра крадзеж будматэрыялаў і прадметаў мэблі напісаў гаспадар кватэры ў доме па вуліцы Магнітнай. Аператыўнікі хутка вылічылі і затрымалі меркаванага злодзея — 50-гадовага жыхара Мінскага раёна.

Гаспадар жылля пакінуў майстру будаўніча-рамонтных работ ключы ад кватэры, каб той прыходзіў яе рамантаваць. Падчас чарговага наведвання выявілася, што адтуль зніклі наборы разетак, будаўнічы клей, свяцільнікі, тумбачкі, камода ды іншая маёмасць. Агульны кошт скрадзеных рэчаў ацэньваўся ў 800 рублёў.

Падазраванага затрымалі ў той самы дзень. Мужчына прызнаўся, што здаваў скрадзенае ў ламбард і атрымаў з гэтага толькі 100 рублёў.

З майстра па рамонце ўзялі падпіску аб нявыездзе. Следчы камітэт дае прававую ацэнку яго дзеянням. Раней мужчына не меў праблемаў з законам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі