Буду страляць сам ці скажу "Агонь" — апублікаваны новы запіс са жніўня-2020

Экс-сілавікі сцвярджаюць, што голас належыць начальніку агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі 
Экс-сілавікі сцвярджаюць, што голас належыць начальніку агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі 

Ініцыятыва экс-сілавікоў апублікавала новы запіс, на якім мужчынскі голас дае інструкцыі па тактыцы дзеянняў і ўжывання баявой зброі. Яны сцвярджаюць, што запіс быў зроблены ў дзясятых чыслах жніўня мінулага года, а голас належыць начальніку агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі палкоўніку Сяргею Мазоўку.

"Савецкі саюз калі распаўся — ні да чаго добрага не прывяло. Таму, таму ўсім быць у гатоўнасці да задзейнічання", — кажа голас.

Далей мужчына, паведамляе, што прызначыць людзей і вызначыць ім задачы, "каб кожны ўсё ведаў, каму мы выдадзім "магазін", хто наперад у атаку". Таксама ён кажа "нічога не баяцца".

"Наперад скажуць там гэта — і пайшлі рухацца наперад. Можа быць, калі кагосьці паспрабуюць... я тады прыму рашэнне — ці буду страляць сам ці хто, у каго будуць баявыя патроны. Скажу: "Агонь!" — першы стрэл уверх халастым пойдзе, а хтосьці... хтосьці потым баявым", — кажа мужчынскі голас.

Былыя сілавікі нагадалі, што палкоўнік Мазоўка з'яўляецца таксама дэпутатам Мінскага гарадскога савета дэпутатаў і мае зносіны на сваёй старонцы "Вконтакте" з выбаршчыкамі пад лозунгам: "Разам да росквіту ў згодзе і міры".

Нагадаем, раней байполайцы ўжо публікавала запісы непублічных сустрэч прадстаўнікоў сілавых ведамстваў з падначаленымі — у тым ліку маналог чалавека з голасам, падобным да голасу цяперашняга намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова, які кажа пра забойства Тарайкоўскага, лагерах "для востракапытных" і раіць страляць ва ўпор "па нагах, у жывот, па яйцах".

Генпракуратура Беларусі ўжо завяла на ўдзельнікаў ініцыятывы некалькі крымінальных спраў — за распальванне варожасці і за падрыхтоўку акта тэрарызму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі