Будынак у Гродна патрапіў у шорт-ліст міжнароднай архітэктурнай прэміі

Здание на Большой Троицкой, 25 в Гродно

Будынак на Вялікай Траецкай, 25 і раней атрымліваў узнагароды на міжнародных архітэктурных конкурсах / Tech Lead

Гандлёвы цэнтр на вуліцы Вялікая Траецкая ў Гродна патрапіў у шорт-ліст міжнароднай прэміі, прысвечанай дызайнерскім і архітэктурным рашэнням TraMod Awards, паведамляе hrodna.life. 

У конкурсе праект прадстаўляў яго аўтар, архітэктар Віктар Варабей. 

TraMod Awards арганізоўвае аднайменная акадэмія, якая вывучае ўзаемадзеянне традыцыі і сучаснасці ў архітэктуры і дызайне. Удзельнікамі конкурсу сталі архітэктары і дызайнеры з Індыі, Турцыі, Канады, Аўстраліі, Іспаніі і Англіі.

Будынак у Гродна і раней атрымліваў узнагароды на міжнародных архітэктурных конкурсах. 

У чэрвені 2021 года праект атрымаў сярэбраны дыплом незалежнага архітэктурнага рэйтынгу «Залатая капітэль», дыплом ХХ рэспубліканскага конкурсу на лепшы «праект», «будаўніцтва», а таксама трапіў у шорт-ліст Міжнароднай прэміі Eurasian Prize. 

У 2024 годзе будынак узнагародзілі срэбрам на Міжнароднай архітэктурнай прэміі IAD Awards 2024 Architecture & Design Community.

Торговый центр на улице Большая Троицкая в Гродно
Гандлёвы цэнтр на вуліцы Вялікая Траецкая ў Гродна / Tech Lead
Торговый центр на улице Большая Троицкая в Гродно
Торговый центр на улице Большая Троицкая в Гродно
Торговый центр на улице Большая Троицкая в Гродно

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі