Будынкі свету афарбаваліся ў "колер ААН" (фота)

Будынкі свету афарбаваліся ў "колер ААН" (фота)

24 кастрычніка адзначалася 70-я гадавіна Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У гонар гэтай даты будынкі ў мностве краінаў свету былі падсветленыя блакітным колерам — "колерам ААН".

У прыватнасці, у Мінску блакітнай стала Нацыянальная бібліятэка, у Гродне — мясцовы драматычны тэатр.

У розных краінах блакітным колерам былі падсветленыя больш за 200 будынкаў. У іх ліку былі такія сусветныя славутасці, як піраміды ў Гізе, хмарачос Эмпайр-стэйт-білдынг ў Нью-Ёрку, Пізанская вежа ў Італіі, статуя Хрыста-Збаўцы ў Рыа-дэ-Жанейра, палац Альгамбра ў Іспаніі, Вялікі Кітайскі мур ды інш.

Фота: kp.by, твітар ААН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі