"Буслік" адляцеў, але адкрыецца новая дзіцячая крама
"Буслік"
Новая крама тавараў для дзяцей “Світанак Кідс” да 3 ліпеня абяцаюць адкрыць у Мінску.
Абяцаюць, што ў гэтых крамах можна будзе набыць дзіцячую вопратку не толькі ўласна ад “Світанка”, але і ід іншых беларускіх вытворцаў. Адзенне будзе прадавацць не толькі для дзетак, але і для падлеткаў.
Як узлятаў і злятаў “Буслік”
Раней у Беларусі працавала папулярная сетка дзіцячых тавараў "Буслік". Яе заснаваў беларускі бізнэсовец Сяргей Місячэнка. Першая крама з'явілася ў Менску ў 2006 годзе недалёка ад гандлёвага цэнтра "Рыга", пісала выданне “Беларусы і рынак”. Праз дзесяць гадоў было ўжо больш за 40 гандлёвых аб'ектаў. Усяго ў розны час у сеткі было 77 гандлёвых кропак.
У 2018 годзе прыкладна 90% сеткі прадалі польскай кампаніі CDRL. Але увосень 2023 года CDRL заявіла аб фінансавых праблемах “Бусліка”. Не былі аплачаныя пастаўкі тавараў з Польшчы. Страты галаўнога кампаніі былі ацэненыя прыкладна ў 1,4 мільёна беларускіх рублёў. Пры гэтым у CDRL адзначылі, што кантроль над сеткай згублены, і ён блізкі да банкруцтва.
Але “Бусліку” пашанцавала: польскі ўладальнік сеткі атрымаў ад страхавой кампаніі 4,4 млн. долараў. То бок, 90% тых грошай, якія кампанія патраціла на пакупку кантрольнага пакету ў беларускай сетцы.
Апошняя крама “Бусліка” была закрытая ў красавіку гэтага года. Але “Беллегпрам” абяцаў узяцца за дзіцячае адзенне і абутак, і не выключалася, што новыя крамы з беларускім адзеннем адкрыюцца пад староў назвай “Буслік”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.