Бягуха Мазуронак — пра ціск: гэтым людзям твая Алімпіяда "па барабане"
Вольга Мазуронак, адна з найлепшых марафонак свету, чэмпіёнка Еўропы 2018 года па лёгкай атлетыцы ў інтэрв'ю "Прессболу" расказала, як змянілася яе жыццё пасля падпісання ліста супраць гвалту і за новыя выбары. Спачатку з ініцыятывы Мінспорту яе "адкамандзіравалі" служыць у войска — Мазуронак па кантракце супрацоўнічала са спартыўным клубам узброеных сіл.
Бягуха засталася без стыпендыі, а заробак знізіўся ў пяць разоў. Яна ўжо не можа паехаць на горныя зборы ў Кеніі, без якіх "марыць пра добры вынік на алімпійскім марафоне наіўна".
Па словах Вольгі Мазуронак, яна думала, што яе проста палохаюць. Але пасля адзін чалавек, які ведаў сітуацыю знутры, ёй сказаў: "Гэтым людзям твая Алімпіяда па барабану". "Не паедзеш на Гульні, закончыш са спортам ці будзеш выступаць за іншую краіну, гэта іх увогуле не цікавіць", — дадаў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.