Бярэзінскі райвыканкам вызначыў 12 "дзён цвярозасці" ў 2022 годзе

Бярэзінскі райвыканкам вызначыў 12 "дзён цвярозасці" ў 2022 годзе

Бярэзінскі райвыканкам (Мінская вобласць) вызначыў 12 "дзён цвярозасці" ў 2022 годзе. Адпаведнае рашэнне ў сераду апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі. У адпаведнасці з ім адзін раз на месяц у чацвяргі ў раёне ў крамах нельга будзе набыць алкаголь (выключэнне складаюць аб'екты грамадскага харчавання). Бліжэйшая такая дата — 27 студзеня.

Бярэзінскі райвыканкам вызначыў 12 "дзён цвярозасці" ў 2022 годзе
pravo.by

Чыноўнікі тлумачаць новаўвядзенне правядзеннем мерапрыемстваў, "накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі".

Рашэнне Бярэзінскага райвыканкама, відаць, невыпадковае. Днямі стала вядома, што ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці ўлады заклапочаныя тым, што ў 2021 годзе "спажыванне алкаголю [мясцовымі жыхарамі] значна павялічылася".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі