"Бяздзетныя кашатніцы" пракладуць Камале Харыс дарогу ў Белы дом — Gender Gap
Ірына Сідорская
У сённяшнім Gender Gap пагаворым пра тое, якія сацыяльныя ролі адводзіць для беларускіх жанчын улада. Эксперты вывучылі, якія наратывы і стэрэатыпы на гэты конт транслююць дзяржаўныя медыі. І аформілі ў даследаванне.
Пагаворым і пра выбары ў ЗША. Вылучэнне Камалы Харыс абвастрыла гендарны вектар. А выказванні, якія гучаць з каманды Трампа, падобна да таго, што мабілізуюць незвычайны электарат, які можа пракласці дэмакратцы дарогу ў Белы дом.
Як сенатар Джэй Вэнс недаацаніў "бяздзетных кашатніц" (і чаму іх баіцца Лукашэнка) — абмяркоўваем з доктаркай навук, гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.