BY_Help вяртаецца: пачаўся збор грошай на штрафы для абаронцаў незалежнасці
9 студзеня 2020 года ініцыятыва BY_Help, якая дапамагала грамадскім актывістам і журналістам выплачваць штрафы ў 2017 і 2018 гадах, распачынае новы сбор сродкаў. На гэты раз дапамога патрэбная ўдзельнікам акцый супраць “паглыблення інтэграцыі” з Расіяй. Толькі 9 студзеня вынікам працы “судовага канвеера” сталі штрафы на $15 тысяч!
Адзін з ініцыятараў BY_Help сябра савета прафсаюза работнікаў РЭП Андрэй Стрыжак абвясціў пра новы збор сродкаў у эфіры Еўрарадыё:
“Амаль штодзень выносіцца такая колькасць штрафаў, што яна складае 10-15 тысяч долараў. І гэтыя грошы падаюць на людзей, якія выходзілі за незалежнасць. Збольшага гэта ў Мінску, тут былі самыя масавыя акцыі. І тых людзей, якіх міліцыя ідэнтыфікавала, яна цяпер іх масава штрафуе. Гэта будзе доўгі працэс”.
Рэквізіты, па якіх можна пералічыць грошы для BY_Help:
— paypal: [email protected];
— наяўнымі ў Мінску ці ў Еўрасаюзе (для кантакту пішыце ў асабістыя арганізатарам);
— на рахунак у Польшчы, Брытаніі і Чэхіі (для атрымання рахунку таксама пішыце ў асабістыя).
Кантакт з арганізатарамі:
— праз асабістыя паведамленні суполкі BY_Help;
— праз е-майл: [email protected];
— па тэлефоне +375 44 5100511.
У 2017 годзе ініцыятыва BY_Help дапамагла многім беларусам выплаціць штрафы за ўдзел у маршах дармаедаў і ў святкаванні стагоддзя абвяшчэння БНР. У жніўні 2018 года, падчас "справы БелТА", грошы збіраліся на новую тэхніку — замест канфіскаванай падчас следства, падтрымку сем'яў затрыманых, штрафы і адвакатаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.