Былая палітзняволеная Дар'я Чульцова запісала кранальнае відэа
Былая палітзняволеная Дар'я Чульцова запісала кранальнае відэа. Яна дзякуе ўсім за падтрымку: "Вы — неверагодныя людзі!", піша @viasna96.
"Трэці дзень я ўжо дома... Я да гэтага часу не магу паверыць у тое, што адбываецца і ў тое, што адбываецца з Кацяй [Андрэевай], — кажа Чульцова. — Я спадзяюся, што ўсё ж хутка скончыцца".
Палітзняволеная журналістка Дар'я Чульцова выйшла на волю 3 верасня. Разам з Кацярынай Андрэевай яна была за кратамі з 15 лістапада 2020 года — іх затрымалі за стрым з "Плошчы пераменаў" з акцыі памяці забітага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі. У лютым 2021-га журналістак судзілі, яны атрымалі па 2 гады калоніі агульнага рэжыму за "арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Андрэева і Чульцова сваёй віны не прызналі. Яны былі прызнаныя палітзняволенымі.
У верасні на волю мусіла выйсці і Кацярына Андрэева. Але яе пакаралі яшчэ 8 гадамі пазбаўлення волі за "здраду дзяржаве".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.