Былому дырэктару Белдзяржцырка пагражае да 10 гадоў зняволення

Вось што паведаміла Еўрарадыё афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова:


"Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь па матэрыялах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС і Камітэта дзяржаўнага кантролю распачала крымінальную справу ў адносінах былога дырэктара, мастацкага кіраўніка ўстановы "Белдзяржцырк". Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, былы кіраўнік установы падазраецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі".


Следчы камітэт распачаў расследаванне гэтай справы. Былому дырэктару пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй (альбо без канфіскацыі) маёмасці.

Фота — belta.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі