Былы офіс кампаніі бізнесоўца Чыжа заняло прадстаўніцтва расійскай арганізацыі

Былы офіс кампаніі "Трайпл"

Былы офіс кампаніі "Трайпл" / uk.minsk.gov.by

Прадстаўніцтва Расійскага цэнтра навукі і культуры пераехала ў гістарычны дом у цэнтры Мінска на вуліцы Ракаўскай, 19а. Раней будынак належаў кампаніі "Трайпл" цяпер апальнага, а раней праўладнага бізнесоўца Юрыя Чыжа, заўважыла "Зеркало".

У будынку размяшчаюцца бібліятэка, выставачна-канцэртная зала, мастацкая галерэя, навучальныя класы і зала ўрачыстых цырымоній.

Прадаць будынак з аўкцыёну ўдалося толькі з трэцяга разу. Прычым пры кожнай новай спробе цэннік паніжалі. У выніку будынак прадалі за 4,39 мільёна рублёў кампаніі "ПрофЛегалСервіс" расіяніна Аляксея Крумілава. Яго фірма займаецца тым, што здае будынкі ў арэнду. Верагодна, РЦНК арандаваў гэты офіс.

Расійскі цэнтр навукі і культуры дзейнічае ў Мінску з 2010 года. Раней ён размяшчаўся непадалёк — на Ракаўскай 16Б.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі