Б’ёрндален заняў другое месца на чэмпіянаце Беларусі па біятлоне

Б’ёрндален заняў другое месца на чэмпіянаце Беларусі па біятлоне

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле-Эйнар Б’ёрндален заняў другое месца ў спрынце ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне. Тытулаваны спартсмен не дапусціў ніводнага промаха на двух агнявых рубяжах, але прайграў 4 секунды на дыстанцыі беларусу Юрыю Лядаву, які і здабыў чэмпіёнскі тытул. Трэцяе месца дасталася Вітаўтасу Стролю з Літвы.

Б’ёрндален сказаў, што для яго важна мець практыку выступленняў на такіх спаборніцтвах. Ён пахваліў трасу ў Раўбічах і адзначыў, што ў Беларусі вельмі годныя сапернікі, перадае Беларуская федэрацыя біятлону.

Сярод жанчын першае месца ў спрынтарскай гонцы заняла Надзея Скардзіна, на другім месцы — Анастасія Дубарэзава, на трэцім — Дар’я Юркевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі