Цалкам аплачваць камуналку беларусы пачнуць не раней як у 2026 годзе
Беларусь разам з Сусветным банкам рыхтуе праграму рэформаў, у якую ўвойдуць і пытанні аплаты камунальных паслуг насельніцтвам. Пра гэта на Кастрычнiцкiм эканамiчным форуме распавёў першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын, піша TUT.by.
Першы віцэ-прэм'ер паведаміў, што 100% аплаты за ацяпленне, напрыклад, насельніцтва будзе плаціць толькі ў 2026 годзе. Паведамляецца, што тарыфы на камуналку будуць павышацца паступова.
Раней віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў казаў, што сёлета тарыфы на камуналку павышацца не будуць.
Паводле афіцыйных звестак, у 2018 годзе насельніцтва кампенсавала 75,6% выдаткаў па за жыллёва-камунальныя паслугі. У 2019-м доля насельніцтва ў аплаце камунальных паслуг складзе 80,5%. Астатняе субсідуе дзяржава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.