Цана на нафту Brent зніжалася ніжэй за 28 долараў за барэль

Цана на нафту Brent зніжалася ніжэй за 28 долараў за барэль

Цана на нафту Brent у пачатку тарговай сэсіі 18 студзеня зніжалася да 27,67 долара за барэль. Але пасля яна зноў перавысіла $28. Такім чынам, была зафіксаваная самая нізкая адзнака кошту за барэль з 2003 года, адзначае ВВС.

Нафта таннее на фоне суботняга зняцця санкцый з Ірана, а таксама чакання перанасычанасці гэтай сыравіны ў свеце. Іран можа аднавіць продаж "чорнага золата" на міжнародных рынках і атрымаць доступ да міжнароднай фінансавай сістэмы, якая абслугоўвае гэты гандаль. Летась іранскія ўлады заяўлялі, што пасля адмены санкцый неадкладна могуць падвоіць свой экспарт сырой нафты — да 1,1 млн барэляў у дзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі