Цапкалу "ўсміхнула" навіна пра раскол Форуму дэмакратычных сілаў
Валерыя Цапкалу "ўсміхнула" навіна пра раскол Форуму дэмакратычных сілаў. "Як можна раскалоць дэмакратычную пляцоўку. Яна першапачаткова — месца сутыкненняў меркаванняў і пошуку кампрамісаў", — каментуе ён.
Напярэдадні стала вядома, што з часовай рады Форуму выйшлі шэсць сябраў. Прычынай яны назвалі "асобныя ініцыятывы і дзеянні, якія былі агучаныя і зробленыя нібыта ад імя Форуму". Напрыклад, удзел яго прадстаўнікоў у "Кангрэсе свабоднай Расіі", які не быў узгоднены. Таксама актывісты лічаць "не прапрацаванай" ініцыятыву правядзення выбараў сярод апазіцыі, якую прасоўвае Цапкала.
Вось што напісаў Валерый Цапкала пра сыход часткі дэлегатаў Форуму са складу яго часовай рады: "У нас свабодны ўваход і там жа выхад".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.