Цэны на арэнду кватэр падаюць у Мінску

Цэны працягваюць падаць / Unsplash
Цэны працягваюць падаць / Unsplash

За апошнія 12 месяцаў цэны на арэнду кватэр у Мінску знізіліся па ўсіх сегментах: двухпакаёвыя сталі танней на 11,5 %, трохпакаёвыя — на 7,2 %, а маленькія кватэры — на 0,4 %.

Як піша "Звязда", аднапакаёвыя кватэры ў Мінску трымаюць планку ўжо чатыры месяцы запар — яны прапануюцца за 270 долараў у эквіваленце. На кватэры з вялікай колькасцю пакояў істотна знізіліся цэннікі (мінус 2-5 %). Зараз двухпакаёвыя кватэры прапануюцца за 330 долараў, а трохпакаёвыя — за 460 долараў.

Сярэдняя цана сапраўды бюджэтных, але стандартных кватэр складае ў раёне ад 180 да 200 долараў. Гэта жыллё ў раёне з не зусім добрымі транспартнымі зносінамі (далёка ад метро), мэбля тут наогул адсутнічае або такая, што лепш і не трэба, а паверх кватэры першы ці апошні.

Кватэры з сучаснай мэбляй на тэрыторыі спальных раёнаў (не далёка ад метро) ацэньваюцца ад 200-250 долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі