Беларусы ўвайшлі ў тройку лідараў па куплі кватэр у Польшчы
Беларусы па куплі кватэр у Польшчы саступілі толькі ўкраінцам і немцам / pixabay.com
Беларусы ўвайшлі ў першую тройку замежных пакупнікоў кватэр у Польшчы, піша Interia.pl са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Звесткі за 2022 год прыводзяцца на сярэдзіну лістапада.
Агулам летась замежнікі купілі ў Польшчы 9900 кватэр. Першае месца займаюць украінцы: яны купілі 4275 кватэр, або каля 45%. Другое месца займаюць грамадзяне Германіі: яны набылі 1118 кватэр. На рахунку беларусаў 889 купленых кватэр.
Чацвёртае месца занялі расіяне: яны летась купілі ў Польшчы 276 кватэр. А на пятым ідуць шведы, у якіх 239 купленых кватэраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.