Чалы: Дэнамінацыя паказвае, што рэформ у іншых сферах не будзе

Чалы: Дэнамінацыя паказвае, што рэформ у іншых сферах не будзе

Да 1 ліпеня 2016 года, калі будзе праведзена дэнамінацыя беларускага рубля, не варта чакаць якіх-небудзь сур’ёзных ваганняў у курсе нацыянальнай валюты. Такім чынам эканаміст Сяргей Чалы каментуе Еўрарадыё сённяшняе рашэнне Нацбанка пра ўвядзенне новых банкнот, на якіх будзе на 4 нулі менш.

Паводле яго слоў, пызначэнне гэтага мерапрыемства на наступны год, сведчыць пра тое, што Нацбанк "вельмі ўпэўнена сябе адчувае ў пытаннях кантролю будучай інфляцыі". Дадатковым доказам гэтага з’яўляецца ўвядзенне манет. Грошы яшчэ не да канца грошы, пакуль няма манет, падкрэслівае эканаміст. Ён адзначае, што выпуск капеек каштуе больш за папяровыя грошы. І ўводзячы іх, улады паказваюць насельніцтву, што "за гэтыя грошы яшчэ доўгі час можна будзе набыць што-небудзь".

Разам з тым Чалы дадае, што дата правядзення дэнамінацыі паказвае, што чакаць структурных рэформ у эканоміцы не варта.

Чалы: “Бо тады больш лагічным было б праводзіць грашовую рэформу, як нешта завяршаючае астатніх рэформ. Але паколькі пачалі з яе, спадзявання на тое, што будуць праводзіць што-небудзь — няма”.

Што тычыцца новага максімальнага намінала, а гэта купюра ў 500 рублёў, роўная сённяшнім 5 мільёнам, то гэта задзел на будучыню, мяркуе Чалы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі