Чаму "Аблаву" Быкава замянілі на "Сотнікава"?
На “Каласы пад сярпом тваім” Караткевіча далі ўдвая менш часу, а на ўроках
беларускай літаратуры будуць расказваць пра творы Чаргінца і супрацоўнікаў
Міністэрства адукацыі. З праграмы выключаны творы пра сталінскія рэпрэсіі 5 дзён таму ва ўсіх школах пачалі вучыцца па новых
праграмах па літаратуры. Яшчэ год таму, калі праект новых дапаможнікаў для
настаўнікаў толькі пачалі распрацоўваць, у грамадстве шырока абмяркоўвалі, ці
варта ўвогуле змяняць праграму. Справа ў тым, што адбылося амаль тое, чаго
баяліся: некаторыя творы беларускіх класікаў сапраўды зніклі, а на іншыя
скарацілі час на вывучэнне.
Еўрарадыё звярнулася па тлумачэнні ў самае “адукаванае” міністэрства, дзе, аднак, Віктар Іўчанкаў, прэсавы сакратар, упэўніў нас, што ніякіх зменаў у школьнай праграме няма:
“Гэта ўсё чуткі…”
Пра змены ў праграме ў Інтэрнэце пачалі гаварыць нейкія жахі: што і “Тутэйшых” няма, што Быкава і Шамякіна ўвогуле выкраслілі са школьнага курса. А таксама пра тое, што зараз дзеці будуць вывучаць творы Чаргінца ды іншых, нікому не вядомых “шклоўскіх аўтараў”. Праверыць гэта было вырашана простым шляхам – патэлефанаваць школьнай настаўніцы па беларускай літаратуры. Што дзіўна, Наталля Янісаўна, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры ў Ліцэі БДУ, расказала Еўрарадыё, што змены ў школьных праграмах ўсё ж такі ёсць:
“Усе нашыя настаўнікі вельмі пакрыўджаны такімі зменамі. Так, знялі такія творы, без якіх немагчыма вывучаць беларускую літаратуру. Напрыклад, не вывучаюць больш “Запіскі Самсона Самасуя” Мрыя. На “Каласы” Караткевіча далі толькі 4 гадзіны, а было мінімум 8. Іншыя творы ўвялі, але я не веру, што гэта мэтазгодна”.
Раней у 10-м класе вывучалі вядомы твор Васіля Быкава “Аблава”. Зараз ён зменены на “Сотнікава”. З курса ўвогуле выключаны знакаміты твор Івана Шамякіна “Ахвяры” – гэта пра сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі ў 30-я гады.
ДАВЕДКА ЕЎРАРАДЫЁ
“Аблава” Васіля Быкава – твор пра беларускую сям’ю, якую раскулачылі падчас правядзення калектывізацыі ў Савецкім Саюзе. Сям’ю саслалі ў сталінскі канцлагер, адкуль галоўны герой збягае і вяртаецца ў родныя мясціны. У гэты час ягоны сын становіцца партыйным чыноўнікам і ладзіць “аблаву” на свайго ж бацьку. Каб не “падстаўляць” сына, галоўны герой вырашае самастойна загінуць у дрыгве.
“Сотнікаў” – аповесць, у якой расказваецца пра двух партызанаў, якія патрапілі ў засаду паліцаяў. Адзін з іх, Сотнікаў, не захацеў ісці на супрацоўніцтва з фашыстамі, за што ягоны паплечнік і ладзіць яму шыбеніцу…
Змены тычацца, дарэчы, не толькі беларускай літаратуры. У праграме з’явіўся новы курс, які называецца “Рускамоўная літаратура Беларусі”. Сярод пісьменнікаў называюцца Мікалай Чаргінец, старшыня прапрэзідэнцкага Саюза пісьменнікаў, а таксама нікому не вядомыя, апроч школьнікаў, якім раскажуць на ўроках, К.Жук, Т.Трафімава, З.Падліпская. Апошняя, дарэчы, працуе ў Міністэрстве адукацыі… Тэндэнцыя, канешне, зразумелая. Аднак няма чаго палохацца. Па словах Раісы Федарэнка, інспектаркі Міністэрства адукацыі, вывучэнне класікаў сучаснасці будзе доўжыцца толькі адну гадзіну. Да таго ж, гэтаму новаўвядзенню ўжо год:
“Там сапраўды вялікі спіс аўтараў, якія ўключаны ў адну азнаямляльную гадзіну. Робіцца гэта для таго, каб школьнікі мелі ўяўленне пра сучасную беларускую літаратуру, у тым ліку і сучаснай рускамоўнай літаратуры Беларусі. Да таго ж, гэты раздзел ёсць у праграме з мінулага года, а не з гэтага”.
Але ж ніхто, канешне, з міністэрства над настаўнікам стаяць не будзе. Як расказала Еўрарадыё Ніна Нікіціна, дырэктарка 23-й гімназіі Мінску з беларускай мовай навучання, кожны выкладчык будзе згодна са сваімі ўяўленнямі пра беларускую літаратуру выкладаць матэрыял:
“Кожны настаўнік патрабуе сёння: дайце мне больш гадзін – і я дам вам вынік. Але гэта больш рытарычнае пытанне, таму што зараз ідзе агульнае скарачэнне гадзін, якога патрабуюць санітарныя нормы. Больш таго, я на 100 адсоткаў ведаю, што зараз кожны настаўнік мае права даваць змены ўнутры праграмы. Настаўнік на гэта мае права. Калі ласка, хай карыстаецца! Усё будзе залежаць ад кожнай школы, ад кожнага настаўніка”.
Атрымалася, што чуткі пра “жудасныя змены” ў школьнай праграме па беларускай літаратуры пацвердзіліся напалову. Быкаў застаўся ў школьным курсе. “Тутэйшыя” Янкі Купалы, як і раней, паглыблена вывучаюцца. Дакладна тое, што больш няма “Ахвяраў” Шамякіна, а Караткевіча ў школах будуць вывучаць па скарочанай праграме. Цікава тое, што з праграмы зніклі абодва твора (“Ахвяры” і “Аблава”), якія распавядалі пра гады сталінскіх рэпрэсій. І гэта сапраўдная тэндэнцыя.
Фота — www.kommersant.ru