Чаму ў Мінску высякаюць дрэвы, хоць "Зелянбуд" мае машыну для іх перасадкі

Чаму ў Мінску высякаюць дрэвы, хоць "Зелянбуд" мае машыну для іх перасадкі

"Па вясне машыну бралі ў арэнду, а цяпер стаіць", — так у "Зелянбудзе" гавораць пра машыну для перасадкі дрэў "Апцімал". Яе выкарыстоўвалі падчас будаўніцтва жылога раёна "Новая Баравая".

Тады перасадзілі 25-гадовы дуб. Дрэва прыжылася і цяпер радуе мясцовых жыхароў.

"Машына ў асноўным выкарыстоўваецца ўвесну і ўвосень, залежыць ад замоваў. Стогадовую таполю не перасадзяць. А вось дрэвы 20-30 гадоў перанесці можна", — распавядаюць пра цуд тэхнікі ў філіяле "Мінскзелянбуда" "Броўкі". Менавіта ў іх, у Мінскім раёне, стаіць машына па перасадцы "Апцімал".

Цяпер яе не выкарыстоўваюць: адна гадзіна працы машыны каштуе 354 тысячы ў будні і 409 тысяч у выхадныя плюс дарога. Высекчы дрэва значна даражэй: 1,1 мільёна, калі дыяметр меншы за 30 сантыметраў. Даражэй за перасадку больш чым у тры разы!

Але чаму машыну не выкарыстоўваюць, каб пазбегнуць канфліктаў з гараджанамі і захаваць расліннасць, тым больш калі гэта каштуе танней? 

Аказваецца, высечка выгаднейшая: заказчык атрымоўвае чыстую пляцоўку, дзе можа ездзіць тэхніка, а падрадчык — больш грошай за працу.

"Арганізацыі выгадна зарабіць, тым больш калі яна не фінансуецца з бюджэту. Нашмат выгадней для выканаўцы высекчы дрэвы. Арганізацыя будаўнічай пляцоўкі — гэта таксама сродкі. І тут ставіцца задача мінімізацыі расходаў. Ставіцца задача, каб было зручна працоўным, каб эканоміць бензін. Тут усё залежыць ад свядомасці забудоўшчыка", — тлумачыць "гарадскі ляснічы" Ігар Корзун.

Атрымліваецца, што захаванне дрэў — усё адно лішнія траты для забудоўшчыка. Але калі будучыя пакупнікі жылля захочуць зялёны раён і гатовыя за гэта пераплаціць, перашкодаў няма: 

Можна замовіць праект з захаваннем дрэў, звярнуўшыся да тых, хто дрэвы перасадзіць (на сёння ў Мінску дзве машыны для перасадкі).

Чаму ў Мінску высякаюць дрэвы, хоць "Зелянбуд" мае машыну для іх перасадкі

Чыноўнікі: Людзі думаюць, што двор — іх маёмасць!

У мінскім дворыку па вуліцы Жукоўскага хочуць пабудаваць паркоўку, супраць нават аўтамабілісты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі