Чаргінец: Нельга рабіць багаты рэбрэндынг, калі ад нас чакаюць танных квіткоў

Чаргінец: Нельга рабіць багаты рэбрэндынг, калі ад нас чакаюць танных квіткоў

Днямі ў авіяпарку Белавія з’явіўся першы самалёт з васільком — нацыянальны авіяперавозчык правёў так званы рэбрэндынг. Чаму выбралі менавіта такі лагатып, як ён звязаны з коштамі на квіткі, чаму ў Беларусі дагэтуль не з’явіліся лоўкосты — абмяркоўваем ў студыі Еўрарадыё з намеснікам генеральнага дырэктара авіякампаніі Ігарам Чаргінцом.

Цалкам размову з Ігарам Чаргінцом можна паслухаць тут

Чаргінец: Нельга рабіць багаты рэбрэндынг, калі ад нас чакаюць танных квіткоў

Лепшыя цытаты з размовы з Ігарам Чаргінцом:

 

Эскізаў у інтэрнэце было вельмі шмат: і народны арнамент, і ў Цэслера былі нейкія прапановы, але гэта не канцэпцыя рэбрэндынгу.

Над рэбрэндынгам працавалі дзве амерыканскія кампаніі. Прапанавалі некалькі варыянтаў, і адзін быў вельмі багаты — з золатам нейкім. Дызайн быў зроблены выдатна, ліўрэя была супер! І яна спадабалася так, што проста хацелася яе ўзяць! Але яна не адпавядала жаданням пасажыраў. Гэты дызайн больш адпавядаў пасажырам прэміум-класа.

Калі пасажыры хочуць ад нас больш танных квіткоў, то і рэбрэндынг павінен быць як мага прасцейшым, не вельмі дорага выглядаць, не адпужваць пасажыраў. І нават той жа васілёк на хвасце самалёта мог выглядаць больш “дорага”. Мы імкнёмся да больш танных квіткоў і візуалізацый, новым брэндам, гэта паказваем.

На маршруце Мінск-Франкфурт мы эксплуатуем "Эмбраер", набыты за крэдыт "Банка развіцця". Такі ж самалёт на гэтым маршруце эксплуатуе "Люфтганза". Мы ўзялі крэдыт на самалёт пад 10% гадавых, "Люфтганза" ў нямецкім банку — пад 2%. Як канкураваць з імі на адной лініі ў кошце квітка? Такія крэдыты ў айчынных банках — дрэнна, думаю, для ўсіх нашых прадпрыемстваў.

Калі параўноўваць кошты квіткоў, то мы альбо дзешавейшыя, альбо на тым жа самым узроўні, што і замежныя перавозчыкі, якія выконваюць рэйсы ў Мінск.

Часам людзі скардзяцца на паслугі, якія мы не выконваем. Так на авіякампанію паскардзіліся ў Дзяржкантроль за тое, што вялікі кошт перавозкі на таксі з горада ў аэрапорт.

"Белавія" не хоча станавіцца лоўкостам. Мы наўрад ці набяром на такі рэйс 189 пасажыраў у той жа Лондан. Не можа пакуль у нас такая мадэль рэалізавацца. Таму няма запытаў ад лоўкостаў для палётаў сюды.

Мы хочам вазіць пасажыраў, да прыкладу, з Масквы ў Самару. Наўзамен расійскія авіякампаніі могуць у нас — з Брэста ў Мінск ці Віцебск. Мы гатовыя да такой канкурэнцыі, расіяне пакуль не.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі