Чарговае здарэнне ў Маладзечне: хуліган страляў з пнеўматыкі па аўтобусах
5 верасня каля 16.30 у міліцыю патэлефанаваў кіроўца маршрутнага аўтобуса, які паведаміў пра пашкоджанае бакавое шкло.
Здарэнне адбылося на вуліцы Скарыны каля прыпынка "Птушка". Міліцыянты высветлілі, што невядомы мужчына абстраляў з пнеўматычнай зброі тры маршрутных аўтобусы, якія рухаліся. Былі пашкоджаныя чатыры бакавых шкла.
Ніхто з пасажарыў не пацярпеў. Па факце хуліганства распачатая крымінальная справа, міліцыя шукае зламысніка, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, на мінулым тыдні 30-гадовы рабочы разаслаў у школы Маладзечна лісты з пагрозамі выбухаў. Была праведзеная эвакуацыя, выбухоўкі не знайшлі. Зламысніка затрымалі.
Фота — Мінск-навіны