Time ўпершыню назваў "чалавекам года" журналіста, якога ўжо няма сярод жывых
Часопіс Time назваў "чалавекам года" групу журналістаў. Гэта — забіты ў Турцыі Джамаль Хашогі з Саудаўскай Аравіі, Марыя Рэса з Філіпінаў, карэспандэнты Reuters у М'янме Ва Лон і К'я Со Оа, амерыканскае выданне Capital Gazette. Часопіс назваў іх "захавальнікамі" — людзьмі, якія дзеля пошуку праўды рызыкавалі сваімі жыццём і свабодай.
Дагэтуль Time ніколі не выбіраў чалавекам года таго, каго ўжо няма сярод жывых.
The Guardians—Jamal Khashoggi, the Capital Gazette, Maria Ressa, Wa Lone and Kyaw Soe Oo—are TIME's Person of the Year 2018 #TIMEPOY https://t.co/HvoEaW5oUi pic.twitter.com/9Mr0wBTmvj
— TIME (@TIME) 11 декабря 2018 г.