Частка супрацоўнікаў "Яндэкса" пакінула Мінск

Частка супрацоўнікаў "Яндэкса" пакінула Мінск

У мінскім офісе "Яндэкс", дзе адбыўся ператрус, супрацоўнікаў цяпер няма: яны працуюць аддалена. Некаторыя пакінулі сталіцу.

"У мінскім офісе працуе каля 300 чалавек. Сам офіс, як і іншыя офісы Яндэкса, ужо некалькі месяцаў зачынены для наведвання, таму ўсе супрацоўнікі Яндэкса працуюць на аддаленым рэжыме. Некаторыя супрацоўнікі з'ехалі з горада", — прыводзіць TUT.by словы прэс-службы кампаніі.

Паводле крыніцаў выдання The Bell, на мінулым тыдні частка супрацоўнікаў пераехала ў Расію. Праўда, гаворка ідзе не пра большасць, а толькі пра некаторых супрацоўнікаў.

Над праблемай беларускага офіса ў кампаніі працуе спецыяльны аператыўны штаб: ён дапамагае вырашаць пытанні бяспекі мясцовых супрацоўнікаў і аказвае юрыдычную дапамогу, піша The Bell.

13 жніўня ў офісах "Яндэкса" і Uber у Мінску прайшлі ператрусы. Пазней стала вядома, што іх зладзілі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннсцю і карупцыяй МУС (ГУБАЗіК). Паведамлялася, што ні абсталяванне, ні дакументы не канфіскоўваліся. 

Прэс-служба МУС не называе афіцыйную прычыну. Паводле непацверджанай інфармацыі, аператыўнікі хацелі атрымаць звесткі пра паездкі сэрвісу "Таксі". Крыніцы The Bell сцвярджаюць, што ім гэта не ўдалося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі