Частку скрадзенага ў мінскай ювелірнай краме паспелі прадаць у Расіі

Частку скрадзенага ў мінскай ювелірнай краме паспелі прадаць у Расіі

Следчы камітэт распавёў падрабязнасці пра расследаванне крымінальнай справы аб дзёрзкім нападзе на мінскую ювелірную краму "Яхант", які адбыўся 17 жніўня. Тады двое мужчын распылілі пярцовы газ у краме, звязалі рукі ці надзелі кайданкі прадаўцам, разбілі вітрыны, забралі каштоўнасці і ўцяклі. Па гарачых слядах іх затрымаць не ўдалося. У сераду ў МУС паведамілі пра затрыманне 3 верасня двух падазраваных. Скрадзеныя каштоўнасці адшукаліся ў схованцы ў сваяка аднаго з іх.

СК інфармуе, што затрыманыя 36-гадовы жыхар Мінска і 37-гадовы жыхар Мінскага раёна. Толькі апошні раней быў асуджаны. Ператрусы праводзіліся па месцы жыхарства падазраваных і іх сваякоў. Схованку ў доме маці аднаго з затрыманых удалося адшукаць з дапамогай спецыяльных тэхнічных сродкаў. У ёй была частка скрадзеных з крамы каштоўнасцяў. Падазраваныя сцвярджаюць, што іншую частку яны паспелі прадаць у Расіі. Гэтую інфармацыю цяпер правяраюць.

Страты ад нападу на ювелірную краму былі ацэненыя на суму больш за мільён рублёў. Акрамя залатых вырабаў, зламыснікі забралі грошы і сервер з запісамі камер відэаназірання. Сервер выкінулі ў Свіслач, і яго ўдалося адшукаць.
 
Таксама затрыманы 43-гадовы мужчына, які раней не меў праблем з законам. Яго, як і іншых затрыманых, падазраюць у датычнасці да трох нападаў на прыватныя дамы ў Мінску ў 2018-2019 гадах. Згаданага мужчыну правяраюць і на датычнасць да нападу на краму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Частку скрадзенага ў мінскай ювелірнай краме паспелі прадаць у Расіі
sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі